Слайд 1 Канспектзанятка па адукацыйная вобласці
“Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”
з выкарыстаннем ІКТ
для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту
Тэма: “Адзенне”
Слайд 2 Праграмныя задачы: фарміраваць абагульняючае паняцце «адзенне»; практыкаваць у далучэнні прыметнікаў да назоўнікаў у родзе і ліку, склоне; пашыраць і актывізаваць намінатыўна-прэдыкатыўны слоўнік і слоўнік апісанняў па вывучаемай тэме; развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці; выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.
Матэрыял і абсталяванне: невялікі чамадан, малюнкі, капялюш, прэзентацыя “Адзенне”, аудыезапіс танца “Крыжачок”.
Слоўнікавая работа: штаны, рукавіцы, вязаць, вязаны, шкарпэткі, футра, завязваць, асенняе, шапка, куртка, летняя, адзенне, паліто, каўнер, пальчаткі, гузік, развязаць, знімаць, расшпіліць, кароткія, спадніца, сукенка, кашуля, шалік, капялюш, блузкі, спаднічкі, джынсы, шорты, хустачкі, кашулі, майкі, паліто, світэр, надзяваць, апранацца.
Папярэдняя праца: разглядванне ілюстрацый па тэме, упрыгожванне адзення арнаментам, экскурсія ў музей “Кола часу”.
Метады і прыёмы: гульнявы (сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць чамадан з малюнкамі, рухомая гульня «Капялюш» паводле верша В. Віткі); славесны ( гутарка аб адзенні,завучванне скорагаворак); наглядны (разглядванне малюнкаў); практычны (камп’ютарная гульня “Арнамент”).
Тып занятка–замацаванне.
Развіваючыя адукацыйныя методыкі і тэхналогіі: інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі.
Ход занятка
I этап – уводны (арганізацыйны)
Гульня “Прывітанне” (франтальная форма работы)
Мэта: стварэнне камфортнай добразычлівай атмасферы, выхаванне добразычлівага стаўлення да аднагодкаў у працэсе гульнявой дзейнасці.
Сюрпызны момант “У госці завітаў Бульбашык”
Мэта: арганізацыя дзяцей, матывацыя на будучую дзейнасць, развіццё пазнавальнай цікавасці.
Выхавацель. Добры дзень, Бульбашык! Што ты нам прынёс?
Бульбашык. Пакуль я да вас ішоў, знайшоў вось гэты чамадан. У імшмат розных малюнкаў. Вось, паглядзіце. (Запіс голаса)
Выхавацель прапануе дзецям разгледзець малюнкі, якія прынёсБульбашык.
II этап – асноўны
Гульнявая сітуацыя “Хто што носіць?” (франтальная форма работы)
Мэта: развіццё звязнай мовы; узбагачэнне слоўніка дзяцей беларускімі словамі: назвамі адзення; самастойна разумець і ўжываць абагульняльнае слова “Адзенне”.
Выхавацель. Хлопчыкі, адкажыце, якое адзенне носяць дзяўчынкі? (Сукенкі, блузкі спаднічкі, штаны, джынсы, шорты, хустачкі.)
— А цяпер, дзяўчынкі, скажыце, што носяць хлопчыкі? (Доугія і кароткія штаны, кашулі, майкі.)
- Праверым, ці правільна вы адказвалі. Слайд 3-4
Слайд 5 Выхавацель. Як усе гэтыя рэчы можна назваць адным словам? (Адказы.) Давайце скажам разам — «адзенне». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)
— 3 чаго зроблена адзенне? (3 тканіны.)
- Якія выды тканіны вы ведаеце?
- Баваўна, шэрсць, лён, паркаль, шоўк.
Выхавацель чытае верш.
* * *
Разам мы здымаем тапкі,
Надзяваем шалікі і шапкі,
Апранаем боцікі і курткі
- Усё! Гатовы да прагулкі!
Выхавацель. Якая зараз пара года? (Восень.)
— Якое надвор'е? (Халоднае, дажджлівае, пахмурнае, лютае, ветранае, марознае.)
— Як мы апранаемся ў халоднае надвор'е? (Цёпла.)
— Якое мы апранаем адзенне? (Шапкі, курткі, паліто, штаны, шалікі, світэры і г. д.)
Праблемная сітуацыя “Апранем Бульбашыка на прагулку” (франтальная форма работы, індывідуальная)
Мэта: актівізацыя маўленчай і разумовай дзейнасці дзяцей.
Выхавацель. Што трэба апрануць Бульбашыку на вуліцу, каб не замерзці?
Дзеці (па аднаму) выбіраюць прадметы адзення, гавораць: «Апранаем штаны (світэр, шапку, куртку, шалік і г. д.)».
Выхавацель. Так, Бульбашык ужо апрануты. На галаве у яго ша... (шапка). Якога колеру шапка?
— Ён апрануў сві... (світэр). Якога колеру світэр?
— Каб не замерзлі ногі, ён апрануў што... (штаны). Якога колеру штаны?
— Яшчэ ён апрануў ку... (куртку). Якога колеру куртка?
— Завязаў ша... (шалік). Якога колеру шалік?
Выхавацель. Дзякуй, што вы дапамаглі апрануцца Бульбашыку, але яму трэба спяшацца. Да пабачэння!
Рухомая гульня «Капялюш». (Аудыезапіс танца “Крыжачок”)
Мэта: забеспячэнне змены віду дзейнасці і аптымальнага рухальнага рэжыму, выхаванне добразычлівых адносін да аднагодкаў у працэсе гульнявой дзейнасці.
Дзеці становяцца ў круг. У аднаго з іх у руках капялюш. Пад час чытання верша ён перадае капялюш свайму суседу.
* * *
Лешп не кранай, лепш не руш
Мой дзіравы капялюш.
Падабаецца — надзень, А
ле толькі на дзень.
Раз надзень, два надзень,
Куды хочаш, туды дзень...
(В. Вітка)
Сусед працягвае чытаць тэкст і перадае капялюш далей. Такім чынам дзеці чытаюць верш пакругу. Капялюш затрымліваецца ў аднаго з дзяцей,калі верш дачытаны да канца. Гэта — новы гаспадар капялюша. Ён выходзіць на сярэдэіну круга, робіць некалькі танцавальных крокаў. Затым гульня пачынаецца спачатку.
Камп’ютарная гульня “Арнамент” ( індывідуальная форма работы)
Мэта: развіваць лагічнае мысленне і памяць дзяцей; замацоўваць уменні працы за камп’ютарам.
Выхавацель. Паглядзіце, які прыгожы арнамент на капялюшы. (Разглядванне капялюша). Я прапаную вам паспрабаваць выканаць арнамент на камп'ютары.
Моўная дыдактычныя гульня «Выпраў памылку» (франтальная форма работы)
Мэта: развіваць уменне вырашаць пэўную камунікатыўныю задачу.
Выхавацель. Давайце яшчэ трошкі пагуляем. Я буду гаварыць, што мы носім, вы слухайце ўважліва і выпраўляйце, калі заўважыце памылку.
■ Хлопчыкі носяць сукенкі.
■ На галаву мы надзяваем штаны.
■ Калі на двары горача, мы апранаем паліто.
■ На шыю мы завязваем хустачкі.
■ На рукі надзяваем кашулю.
■ На ногі апранаем світэр і г. д
Праца над скорагаворкай (франтальная форма работы, індывідуальная)
Мэта: удасканаленне гукавой культуры маўлення.
Выхавацель. Паслухайце, калі ласка, скарагаворку:
Пайшоў шпак на шашу.
Знайшоў шапку малышу.
- Цудоўная шапка,
- Дзякуй табе, татка.
Выхавацель. Куды пайшоў шпак?
— Што шпак знайшоў на шашы?
— Якую шапку ён знайшоў?
— Каму ён аддаў гэтую шапку?
— Што сказаў яго малыш?
— Ці добра ён зрабіў? За ўсялякую ласку, за ўсё добрае трэба дзякаваць.
— Можа яшчэ хто ведае якую-небудь скорагаворку звязаную з адзеннем.
Дзеці хорам паўтараюць за выхавацелем тэкст скорагаворкі ў роўным тэмпе.
III этап. Заканчэнне занятка (франтальная форма работы)
Реэфлексія. Падвядзенне вынікаў занятка.
Мэта: аналіз вынікаў дзейнасці выхаванцаў.
Выхавацель. Пара ўжо на прагулку збірацца. Аднак спачатку давайце ўспомнім, аб чым мы сёння гаварылі. Што вам спадабалася больш за ўсё? (Адказы.)
На наступным тыдні мы арганізуем гульню “Крама беларускага адення”.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь . – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019. – 479 с.
- Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў : вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дошк. адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 184 с.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Гражданско-патриотическое воспитание